“Край родной, я тебя воспеваю”
https://disk.yandex.ru/i/oDmH5SLFSKEHaw - ссылка на відэа "Родная вёска"
Багатая беларуская зямля! Цудоўныя тут мясціны, цудоўныя людзі…
Кожны куточак тут – як каштоўны камень, які ззяннем роўны брыльянтам каралеўскіх скарбаў. Такі брыльянт сярод шматлікіх куткоў беларускіх вёсак – вёска Палянінавічы. Няма тут старадаўняга замка і сівых паданняў. Але кожнаму, хто нарадзіўся тут, хто правёў сваё дзяцінства, сустрэў сваё першае каханне, здаецца яна прыгажэйшай за ўсё на свеце.
Вось і мне пашчасціла нарадзіцца ў гэтай мясцовасці. І для мяне вёска дорага тым, што тут знаходзіцца бацькоўскі дом, у якім я з’явіўся на свет, вучыўся рабіць першыя крокі, гаварыць першыя словы. Дзе кожны дзень адчуваю цеплыню матчыных працавітых рук і шчырага сэрца.
І для мяне зараз паняцце “роднае слова” заўсёды стаіць побач з такімі паняццямі, як “родная маці”, “родная зямля”, “родны кут”, “Радзіма” . Яны аднолькава павінны быць дарагімі і блізкімі кожнаму з нас – грамадзянам краіны, якая завецца Рэспубліка Беларусь.
Зараз я вучуся ў 10 класе ДУА “Палянінавіцкі ВПК дз/с - сш”. Блізка той час, калі прыйдзецца вызначыць свой прафесійны выбар і ісці ў самастойнае жыццё. Але я адчуваю, што, дзе б я ні апынуўся, сілай неадольнай будзе цягнуць мяне сюды, да дзяцінства, да юнацтва, у родную вёску Палянінавічы, у бацькоўскі дом.
Аўтар Петрачкоў Аляксандр Валер’евіч, вучань 10 класа